РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 78
Шар
назоўнік | мужчынскі род
1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай. Паверхня шара.

2. Прадмет такой формы. Паветраны ш. [1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку; 2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам]. Зямны ш. (планета Зямля). Хоць шаром пакаці (нічога няма, зусім пуста). || памяншальная форма: шарык. || прыметнік: шаравы.
Шарабан
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкі, звычайна двухколавы экіпаж. || прыметнік: шарабанны.
Шаравары
назоўнік
Шырокія штаны асаблівага крою, якія засоўваюцца ў халявы. Казацкія ш.

2. Род шырокіх штаноў на гумках унізе. Лыжныя ш. || прыметнік: шараварны.
Шаравацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Церці сябе чым-н. (размоўнае). Ш. вяхоткай.

2. Датыкаючыся, церці (у 1 знач.) адзін аб другога пры руху. Галіны шаруюцца аб сцяну. || назоўнік: шараванне.
Шараваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Чысцячы, вадзіць чым-н. узад і ўперад па паверхні. Ш. падлогу.

2. Церці (у 1 знач.) паверхняй аднаго прадмета аб паверхню другога. Кола шаруе аб дошку. Дно лодкі шаравала аб зямлю. || закончанае трыванне: вышараваць і пашараваць. || назоўнік: шараванне.
Шаравы
прыметнік
1. гл. шар.

2. Які мае форму шара. Шаравая маланка.

3. Які мае шарападобную будову, дэталі. Ш. клапан.
Шарада
назоўнік | жаночы род
Загадка, у якой загаданае слова падзяляецца на часткі, а кожная частка нагадвае самастойнае слова, якое трэба адгадваць, каб выйшла галоўнае слова. Разыгрываць шарады.
Шарак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Шэры заяц.

2. Кафтан з шэрага сукна. || памяншальная форма: шарачок.
Шарападобны
прыметнік
Які мае выгляд шара. Шарападобныя бактэрыі. Ш. грыб. || назоўнік: шарападобнасць.
Шарахнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. кінуцца ўбок, назад. Людзі шарахнуліся назад. Конь шарахнуўся ўбок.

2. Моцна ўдарыцца аб што-н. (размоўнае). Ш. плячом аб кант дзвярэй. || незакончанае трыванне: шарахацца. || назоўнік: шараханне.
2009–2019. Беларусь, Менск.