РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 78
Шарахнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Моцна, з шумам ударыць. Шарахнуць па галаве.

2. Адрэзаць з сілай, хутка. Ш. кусок булкі.

3. Тое, што і шарахнуцца (у 1 знач.). Коні шарахнулі ўбок. || незакончанае трыванне: шарахаць. || назоўнік: шараханне.
Шарахцець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і шархацець. Шарахціць сухі снег. || назоўнік: шарахценне.
Шарачак
назоўнік | мужчынскі род
1. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу.

2. Кафтан з такой тканіны. || прыметнік: шарачковы.
Шарачок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. шарак.

2. Тое, што і шарачак (у 1 і 2 знач.). || прыметнік: шарачковы.
Шарбет
назоўнік | мужчынскі род
1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.

2. Салодкая густая маса з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.
Шаргацець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Шапацець, шамацець, шумець. Дрэва шаргаціць голлем па сцяне. || назоўнік: шаргаценне.
Шарж
назоўнік | мужчынскі род
Сатырычнае або гумарыстычнае адлюстраванне каго-, чаго-н. у падкрэслена скажоным, карыкатурным выглядзе. Сяброўскі ш. || прыметнік: шаржавы.
Шаржыраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Сатырычна ці гумарыстычна паказваць, адлюстроўваць каго-, што-н. у падкрэслена карыкатурным выглядзе. || назоўнік: шаржыраванне.
Шаркаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць шорах, шум трэннем, закранаць што-н. з шумам. Ш. мянташкай па касе. Шабля шаркала аб падлогу.

2. са словам «нагой» або без яго. Прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры паклоне, вітанні і пад.). || аднакратны дзеяслоў: шаркнуць. || назоўнік: шарканне.
Шарлатан
назоўнік | мужчынскі род
Невук, які выдае сябе за знаўцу, падманшчык, махляр. || прыметнік: шарлатанскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.