УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
Ш-
ША
ШВ
ШК
ШЛ
ШМ
ШН
ШО
ШП
ШР
ШТ
ШУ
ШХ
ШЧ
ШЫ
ШЭ
|
1
...
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
...
78
|
Шарлатанства
|
назоўнік | ніякі род
|
Спосаб дзеяння шарлатана. Выкрываць ш.
|
Шарлотка
|
назоўнік | жаночы род
|
Страва з запечанага цеста або сухароў з яблыкамі.
|
Шарнір
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Рухомае злучэнне дзвюх частак механізма, якое дазваляе ім паварочвацца пад вуглом. Як на шарнірах хто-н. (неспакойна хуткі ў рухах; размоўнае). || прыметнік: шарнірны.
|
Шарош
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Дробны, крохкі лёд у выглядзе кашападобнай масы, які ідзе перад ледаставам і ў час вясновага крыгаходу. Ідзе ш. па рацэ.
|
Шарош
|
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
|
Лес, які сплаўляецца па рацэ бярвеннем, не звязаным у плыт. || прыметнік: шарашовы.
|
Шарпак
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Абледзянелая скарынка на паверхні снегу. Ісці па шарпаку.
|
Шарпануць
|
дзеяслоў | размоўнае | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Драпнуць, зачапіць. Куля шарпанула байца па шчацэ.
|
Шарпацца
|
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
|
Рвацца (пра адзенне, абутак). || закончанае трыванне: пашарпацца.
|
Шарпаць
|
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
|
1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго-н. ці ад дотыку чаго-н., шуршэць. Галіны дрэва шарпалі па даху. Пад нагамі шарпае ржышча.
2. З шумам кратаць, драпаць што-н. Звер шарпаў гальку.
3. Драць. Ш. адзенне. || закончанае трыванне: пашарпаць. || назоўнік: шарпанне.
|
Шарсцінка
|
назоўнік | жаночы род
|
Асобны валасок шэрсці.
|
|
|
|