РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 78
Шархацець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Утвараць шорхат, шум, шапацець. Пад нагамі шархаціць кара. || назоўнік: шархаценне.
Шархебель
назоўнік | мужчынскі род
Вузкі рубанак з паўкруглым лязом для першаснай грубай апрацоўкі драўніны. || прыметнік: шархебельны.
Шаршатка
назоўнік | жаночы род
Тоўстая і доўгая іголка. Сшываць пасак шаршаткай. || прыметнік: шаршатачны.
Шарык
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. шар.

2. Састаўны элемент крыві. Белыя і чырвоныя крывяныя шарыкі.
Шарыкавы
прыметнік
Забяспечаны прыстасаваннем у выглядзе шарыка, з шарыкамі. Ш. падшыпнік. Шарыкавая ручка (з маленькім шарыкам для падачы чарнільнай масы).
Шарыкападшыпнік
назоўнік | мужчынскі род
Шарыкавы падшыпнік. || прыметнік: шарыкападшыпнікавы.
Шарыят
назоўнік | мужчынскі род
Звод мусульманскіх рэлігійных, юрыдычных, бытавых правіл, заснаваных на Каране.
Шарэнга
назоўнік | жаночы род
Ваенны строй, у якім людзі стаяць адзін каля аднаго на адной лініі. Выстраіцца ў дзве шарэнгі. Першая ш. || прыметнік: шарэнгавы.
Шарэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца шэрым, шарэйшым.

2. Віднецца (пра што-н. шэрае). З. безасабовая форма: Світаць або змяркацца. || закончанае трыванне: пашарэць.
Шасі
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
1. Рама ці аснова розных машын, механізмаў і ўстановак.

2. Частка самалёта, прызначаная для руху яго па аэрадроме, для ўзлёту і пасадкі. Падняць ш. Выпусціць ш.
2009–2019. Беларусь, Менск.