РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 78
Шаснаццаць
лічэбнік
Лік і колькасць 16. || парадкавы лічэбнік: шаснаццаты.
Шаснуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Шуснуць, шмыгануць куды-н. Ш. у гушчар.

2. З шумам, хутка ўпасці, зляцець. Дрэва шаснула на зямлю.

3. Моцна стукнуць па чым-н. або з энергіяй праявіцца ці хутка зрабіць што-н. Ш. палкай па дошцы. Ш. нажом па мясе. Ш. талерку (пабіць). Шаснуў дождж. Шаснула куля над галовамі.

4. Утварыць шоргат, глухі шум. Нешта шаскула ў кустах.
Шаставік
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які займаецца скачкамі з шастом.
Шастак
назоўнік | мужчынскі род
Сярэбраная манета ў сярэдневяковай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім вартасцю ў шэсць грошаў. || прыметнік: шастачны.
Шастаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць лёгкі шум, шоргат. Шастае дождж па даху. Ш. сенам.

2. Біць з шумам (размоўнае). Ш. дубцом па нагах.

3. Хадзіць, снаваць тудысюды з мэтай шго-н. выгледзець, украсці і пад. (размоўнае). Ш. па лесе. Не трэба ш., дзе не след.

4. Рэзаць (размоўнае). Ш. сала нажом. || назоўнік: шастанне.
Шасцёра
лічэбнік | зборны назоўнік
1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займеннік: множны лік: л. і без залежнага слова: колькасць шэсць. Ш. хлопцаў. Ш. сірот. Нас было ш.: тры хлопцы і тры дзяўчыны. Ш. свіней. Тыя ш. ўжо пайшлі. Шасцярым прапаноўвалі.

2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць шэсць. Ш. дзяцей. Ш. звяркоў.

3. З множналікавымі назоўнікамі: шэсць прадметаў. Ш. сутак. Ш. калёс. Ш. нажніц.

4. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: шэсць пар. Ш. шкарпэтак. Ш. туфель.
Шасцёрка
назоўнік | жаночы род
1. Лічба 6.

2. Назва чаго-н., шго змяшчае шэсць адзінак, напр. запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (размоўнае). Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).

4. Дэталь у малатарні, шасцярня. || прыметнік: шасцёрачны.
Шасці
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які змяшчае шэсць якіх-н. адзінак, складаецца з шасці адзінак, напр. шасцібальны, шасцівалентны, шасцівёславы, шасцівугольны, шасцідзённы, шасцімесны, шасцімесячны, шасцірублёвы, шасціструнны; 2) які мае адносіны да шасці, да шостага, напр. шасцігадзінны (поезд), шасцікласнік.
Шасцігадзінны
прыметнік
1. Працягласцю ў шэсць гадзін. Ш. рабочы дзень.

2. Назначаны на шэсць гадзін. Ш. поезд.
Шасцігадовы
прыметнік
1. гл. шасцігоддзе.

2. Які праіснаваў 6 гадоў.
2009–2019. Беларусь, Менск.