РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 78
Шасцітысячны
прыметнік
1. Ліч. парадкавы лічэбнік: да шэсць тысяч.

2. Коштам у шэсць тысяч рублёў (размоўнае).

3. Які складаецца з шасці тысяч адзінак. Ш. атрад.
Шасцярня
назоўнік | жаночы род
Тое, што і шасцярык (у 2 знач.).
Шасцярня
назоўнік | жаночы род
Зубчастае кола, якое перадае рух. || памяншальная форма: шасцярэнька. || прыметнік: шасцяронны і шасцерневы.
Шасцярык
назоўнік | мужчынскі род
1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб'ёму, ліку і пад.), якая змяшчае шэсць якіх-н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб'ёму і пэд.

2. Запрэжка ў шэсць коней. Ехаць шасцерыком. || прыметнік: шасцерыковы.
Шась
размоўнае
1. гукапераймальнае: Абазначае шум, падзенне чаго-н. сыпкага, сухога. Ш., ш., сыплецца зверху пясок.

2. выказнік: Ужыв. паводле знач. дзеясл. шаснуць. Нехта ў дзверы ш. Ш. нажом па шнурку.
Шасэ
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Тое, што і шаша. || прыметнік: шасэйны.
Шатан
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Сатана, д'ябал.
Шаткаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рэзаць доўгімі тонкімі палоскамі (звычайна капусту). Ш. капусту. || закончанае трыванне: сшаткаваць. || назоўнік: шаткаванне. || прыметнік: шаткавальны.
Шаткаўніца
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і шаткоўня.
Шаткоўня
назоўнік | жаночы род
Прылада для шаткавання (звычайна капусты). Ручная ш.
2009–2019. Беларусь, Менск.