РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 78
Шабулдых
размоўнае | выказнік
Упаў, я ў ваду.
Шабулдыхнуцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
З шумам, хутка , уваліцца ў ваду, балота і пад.
Шабулдыхнуць
назоўнік | размоўнае
1. Кінуць у ваду або выплеснуць ваду куды-н. Ш. камень у ваду.

2. Тое, шабулдыхнуцца.
Шавец
назоўнік | мужчынскі род
Майстар па шыццю і рамонту абутку.
Шавецкі
прыметнік
Звязаны з шыццём і рамонтам абутку або які служыць для шыцця і рамонту абутку. Шавецкая справа. Ш. варштат.
Шавіёт
назоўнік | мужчынскі род
Мяккая, крыху варсістая шарсцяная тканіна для верхняй вопраткі. || прыметнік: шавіётавы.
Шавінізм
назоўнік | мужчынскі род
Крайні нацыяналізм, які прапаведуе нацыянальную і расавую выключнасць і распальвае нацыянальную варожасць і нянавісць. || прыметнік: шавіністычны.
Шавініст
назоўнік | мужчынскі род
Рэакцыянер, прыхільнік шавінізму. || жаночы род: шавіністка. || прыметнік: шавінісцкі.
Шавяліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Злёгку варушыцца. Лісце шавеліцца.

2. Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху. Мурашкі шавеляцца ў муравейніку.

3. пераноснае значэнне: Праяўляць актыўнасць, ажыццяўляцца. Народ шавеліцца.

4. пераноснае значэнне: Праяўляцца, прабуджацца (размоўнае). Шавеляцца думкі. Шавялілася надзея.

5. шавялі(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (размоўнае). Хутчэй шавяліся! || закончанае трыванне: пашавяліцца. || аднакратны дзеяслоў: шавяльнуцца. || назоўнік: шавяленне.
Шавяліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Злёгку прыводзіць у рух, кратаць. Вецер шавяліў лісце.

2. пераноснае значэнне: Прымушаць да дзейнасці, працы, выводзіць са стану вяласці, абыякавасці да навакольнага. Вас не шавялі, дык самі не здагадаецеся нічога зрабіць. Нішто не шавеліць яе душу. З. чым. Злёгку рухаць. Ш. пальцамі. Ш. мазгамі (пераноснае значэнне: думаць, размоўнае жартаўлівае). || закончанае трыванне: пашавяліць. || аднакратны дзеяслоў: шавяльнуць. || назоўнік: шавяленне.
2009–2019. Беларусь, Менск.