РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 78
Шаўчыха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Жонка шаўца.
Шафа
назоўнік | жаночы род
1. Прадмет мэблі ў выглядзе стаячай скрынкі з дзверцамі для захоўвання чаго-н. Кніжная ш. Убудаваная ш. (уробленая ў сцяну). Незгаральная ш. (металічная скрынка для захоўвання каштоўнасцей).

2. Спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе скрынкі са створкай або дзверцамі для сушкі, выпечкі (у плітах) і пад. Сушыльная ш. Выцяжная ш. || памяншальная форма: шафка. || прыметнік: шафавы.
Шафер
назоўнік | мужчынскі род
Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку і ў час вянчання трымае над галавой жаніха (нявесты) вянец. || прыметнік: шаферскі.
Шаферка
назоўнік | жаночы род
Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе.
Шафёр
назоўнік | мужчынскі род
Вадзіцель аўтамабіля. || прыметнік: шафёрскі. Шафёрскія правы.
Шафран
назоўнік | мужчынскі род
1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства касачовых, а таксама рыльцы яе кветак, высушаныя і расцёртыя на парашок, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа і фарбавальнік.

2. Гатунак яблыкаў. || прыметнік: шафранавы і шафранны. Шафранавы або шафранны колер (аранжава-жоўты з карычневым адценнем).
Шафярня
назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік | пагардлівае
Шафёры. Ш. лаецца, што прастоі зрываюць графік.
Шах
назоўнік | мужчынскі род
Тытул манарха ў некаторых краінах. Усходу, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул. || прыметнік: шахскі.
Шах
назоўнік | мужчынскі род
У шахматнай гульні: нападзенне якой-н. фігурай або пешкай на караля праціўніка, якое стварае яму пагрозу. Аб'явіць ш. Ш. каралю.
Шахіншах
назоўнік | мужчынскі род
Тытул персідскага шаха (літаральна: цар цароў), а таксама асоба, якая насіла гэты тытул. || прыметнік: шахіншахскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.