РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 78
Шахіня
назоўнік | жаночы род
Жонка шаха1.
Шахматы
назоўнік
1. Гульня белымі і чорнымі фігурамі і пешкамі на дошцы ў 64 клеткі, якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца аб'явіць мат1 каралю саперніка, а таксама адпаведны від спорту. Гуляць у ш. Першынство свету па шахматах.

2. Фігуры і пешкі для такой гульні. Дарожныя ш. || прыметнік: шахматны. Ш. гурток.
Шахматыст
назоўнік | мужчынскі род
Ігрок у шахматы. Турнір шахматыстаў. || жаночы род: шахматыстка. || прыметнік: шахматысцкі.
Шахрай
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
Чалавек, які любіць пажывіцца за кошт іншых, жулік. || жаночы род: шахрайка. || прыметнік: шахрайскі.
Шахрайства
назоўнік | ніякі род
Учынкі шахрая, жульніцтва.
Шахта
назоўнік | жаночы род
1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню (цяпер прынята называць шахтавым ствалом). Спускацца ў шахту.

2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх. Працаваць у шахтах.

3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спецыяльны тэрмін). Ліфтавая шахта. || прыметнік: шахтавы. Шахтавая печ (вертыкальная металургічная печ, якая загружаецца зверху).
Шахцёр
назоўнік | мужчынскі род
Горнарабочы, які працуе ў шахце. || жаночы род: шахцёрка. || прыметнік: шахцёрскі.
Шацёр
назоўнік | мужчынскі род
1. Лёгкае пераноснае жыллё з тканіны, скуры і пад., якое будуецца звычайна ў форме конуса.

2. Высокі пірамідальны чатырохгранны ці васьмігранны дах (цэркваў, званіц, вежаў і пад.; спецыяльны тэрмін). || прыметнік: шатровы. Ш. навес.
Шація
назоўнік | жаночы род | размоўнае | пагардлівае
Кампанія, група людзей. Цягаецца тут усякая ш.
Шаша
назоўнік | жаночы род
Дарога, мошчаная шчэбенем, а таксама ўсякая дарога з цвёрдым пакрыццём. Асфальтавая ш. || прыметнік: шашэйны.
2009–2019. Беларусь, Менск.