УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
Ш-
ША
ШВ
ШК
ШЛ
ШМ
ШН
ШО
ШП
ШР
ШТ
ШУ
ШХ
ШЧ
ШЫ
ШЭ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
...
78
|
Шавялюра
|
назоўнік | жаночы род
|
Пышныя, густыя валасы на галаве.
|
Шаг
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Тое, што і крок (у 1 і 2 знач.).
2. Пэўная адлегласць паміж суседнімі аднатыпнымі элементамі (у механізмах, дэталях машын; спецыяльны тэрмін). Ш. разьбы. || прыметнік: шагавы.
|
Шагам
|
прыслоўе
|
Мерна пераступаючы нагамі, не бягом. Конь ішоў ш. Ш. марш! (каманда).
|
Шагісціка
|
назоўнік | жаночы род
|
Абучэнне маршыроўцы (на шкоду іншым, больш істотным ваенным заняткам).
|
Шайба
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Падкладка пад гайку ці плешку шрубы ў выглядзе металічнага кольца.
2. Невялікі цяжкі гумавы дыск, які ўжыв. пры гульні ў хакей. Шайбу! (вокліч хакейных балельшчыкаў, якія падахвочваюць ігракоў). || прыметнік: шайбавы.
|
Шайка
|
назоўнік | жаночы род | размоўнае
|
Група людзей, аб'яднаных якой-н. злачыннай дзейнасцю. Ш. бандытаў. Ш. жулікаў.
|
Шайтан
|
назоўнік | мужчынскі род
|
У мусульманскай міфалогіі: злы дух, сатана. Не паддаецца дрэсіроўцы, ш. (як лаянка).
|
Шакал
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Драпежная жывёліна сямейства сабачых, якая харчуецца мярцвячынай. || прыметнік: шакальны і шакаліны.
|
Шакалад
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Кандытарскі выраб — застылая маса какавы з цукрам. Плітка шакаладу.
2. Салодкі напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу. Выпіць кубак шакаладу. || прыметнік: шакаладны. Ш. колер (карычневы). Шакаладнае дрэва (вечназялёнае паўднёвае дрэва, з насення якога атрымліваюць какаву).
|
Шакаладка
|
назоўнік | жаночы род | размоўнае
|
Плітка шакаладу або шакаладная цукерка.
|
|
|
|