РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 78
Шакаладна (шакаладна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. колеру шакаладу, карычневы, з адценнем такога колеру, напр. шакаладна-буры, шакаладна-карычневы.
Шакіраваць
дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне
Ставіць у няёмкае становішча, бянтэжыць парушэннем правіл прыстойнасці. Мяне шакіруе яго фармальнасць да гэтага чалавека.
Шал
назоўнік | мужчынскі род
1. Псіхічны стан чалавека, ахопленага вялікім гневам, узбуджэннем, шаленствам, раз'юшанасць. Чалавек быў у шале і ні на што не зважаў.

2. множны лік: -аў. Гарэзлівасць, свавольства; гулянка. Спыніце свае шалы. Ад чужога шалу ў галаве круціцца (непрыемнасці з-за другіх, з-за чужой віны; прымаўка).
Шаламіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне. Гэтага чалавека нічога не здзіўляе і не шаломіць.

2. П'яніць, адурманьваць. Гарэлка пачала ш. галаву.
Шаланда
назоўнік | жаночы род
1. Невялікая несамаходная з мелкай пасадкай баржа для пагрузкі і разгрузкі суднаў, для перавозкі грунту з землечарпальных снарадаў.

2. На Чорным моры: парусная пласкадонная рыбацкая лодка. || прыметнік: шаландны.
Шалапут
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Легкадумны, пусты чалавек, баламут, свавольнік. || жаночы род: шалапутка.
Шалапутнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Паводзіць сябе як шалапут.
Шалапутны
прыметнік | размоўнае
Легкадумны, дзівацкі, узбаламучаны. || назоўнік: шалапутнасць.
Шалаш
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і будан. || прыметнік: шалашны.
Шаленец
назоўнік | мужчынскі род
Шалёны чалавек, вар'ят.
2009–2019. Беларусь, Менск.