РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 78
Шалупіна
назоўнік | жаночы род
1. Вонкавая мяккая прыродная абалонка (плода, бульбы і пад.), скурка. Абдзерці шалупіну з бульбіны.

2. Адходы пасля ачысткі пладоў, бульбы. Збіраць шалупіны на корм свінням.
Шалупінне
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
1. Шалупіны; адходы пасля ачысткі пладоў, бульбы і пад. Зварыць бульбу ў шалупінні. Ш. ад бульбы.

2. пераноснае значэнне: Што-н. непатрэбнае, лішняе, наноснае. Адсейваць важнае ад выпадковага шалупіння.
Шалфей
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая расліна сямейства губакветных з буйных пахучых кветак, адзін з відаў якой выкарыстоўваецца ў медыцыне для лекавых настояў, а таксама сам настой. Паласкаць горла шалфеем. || прыметнік: шалфейны.
Шаль
назоўнік | мужчынскі род
Доўгая вузкая вязаная тканіна або тканая хустка. Абкруціць шыю шалем. || прыметнік: шалевы. Ш. каўнер.
Шальмаваты
прыметнік | размоўнае
Схільны да шальмоўства, хітраваты. Ш. чалавек. Ш. выгляд. || назоўнік: шальмаватасць.
Шальмаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Ганьбаваць, знеслаўляць. Ш. сумленнага чалавека.

2. Весці сябе несумленна ў якой-н. справе, хітрыць. Ш. у картачнай гульні. || закончанае трыванне: ашальмаваць. || назоўнік: шальмаванне.
Шальмоўскі
прыметнік
1. гл. шэльма.

2. Уласцівы шэльме, махлярскі, хітры (размоўнае). Ш. выгляд.
Шальмоўства
назоўнік | ніякі род
Махлярства, круцельства, махлярскі, хітры ўчынак. Ш. ў гульні.
Шаля
назоўнік | жаночы род
1. Круглая і плоская талерка вагаў.

2. множны лік: Вагі, якія складаюцца з такіх талерак. Узважыць на шалях.
Шаляваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Абшываць шалёўкай (у 2 і 4 знач.). Ш. хату. Ш. вокны. || назоўнік: шалёўка і шаляванне. || прыметнік: шалёвачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.