РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78
Шырынка
назоўнік | жаночы род
Разрэз у пярэдняй частцы штаноў, прарэх. Зашпіліць шырынку. || прыметнік: шырыначны і шырынкавы.
Шырыня
назоўнік | жаночы род
1. гл. шырокі.

2. Працягласць чаго-н. у папярочніку, а таксама (размоўнае) вялікі абшар, шыр. Ш. ракі. Матэрыял шырынёй у адзін метр. Вакол ш. і прастор.
Шырыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца больш шырокім, павялічвацца, развівацца. Узараная паласа шырылася. Шырыцца рух прыхільнікаў міру.
Шырыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць больш шырокім, павялічваць, развіваць. Ш. возера. Ш. спаборніцтва паміж калектывамі. Ш. фронт змагароў за мір.
Шырэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі; шырока прасцірацца або расці колькасна, духоўна. Плошча возера шырэе. Шырэюць рады даследчыкаў космасу. || закончанае трыванне: пашырэць.
Шытво
назоўнік | ніякі род
1. гл. шыць.

2. Тое, што шыюць ці сшытае. Сядзець з шытвом у руках.
Шыфаньер
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і гардэроб (у 1 знач.). || прыметнік: шыфаньерны.
Шыфаньерка
назоўнік | жаночы род
Шафка для бялізны і дробных рэчаў.
Шыфер
назоўнік | мужчынскі род
1. Чорны або шэры гліністы сланец, які ўжыв. для грыфельных дошак і ў будаўніцтве.

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў са сланцу. Накрыць дом шыферам. || прыметнік: шыферны.
Шыфон
назоўнік | мужчынскі род
Тонкая мяккая баваўняная або шаўковая тканіна. || прыметнік: шыфонавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.