РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78
Шыфр
назоўнік | мужчынскі род
1. Сістэма знакаў для сакрэтнага пісьма.

2. Рэгістрацыйны ўмоўны знак на кнігах, рукапісах, дакументах. || прыметнік: шыфравы.
Шыфравальшчык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па шыфраванню чаго-н. || жаночы род: шыфравальшчыца.
Шыфраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пісаць шыфрам (у 1 знач.). Ш. радыёграму. || закончанае трыванне: зашыфраваць. || назоўнік: шыфроўка і шыфраванне. || прыметнік: шыфравальны.
Шыфраграма
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Шыфравальная тэлеграма. || прыметнік: шыфраграмны.
Шыфроўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. шыфраваць.

2. Зашыфраваны запіс, тэлеграма, пісьмо (размоўнае). || прыметнік: шыфровачны.
Шыхта
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Сумесь матэрыялаў (руда, флюсы, кокс, вугаль і інш.), узятых у пэўнай прапорцыі, якую загружаюць ў плавільныя печы для перапрацоўкі. Закласці шыхту спецыяльнай сталі. || прыметнік: шыхтавы.
Шыцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Лезці, прабірацца і пад. ў вузкае месца, туды, дзе цесна; хавацца куды-н.; пранікаць, залазіць куда-н. Ш. ў натоўп. Куры шыюцца ў крапіву.

2. Старацца быць падобным на каго-н., прыкідвацца кім-н. Ш. ў дурні.
Шыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Вырабляцца шыццём. 2, безасабовая форма Пра жаданне або магчымасць шыць (размоўнае). Мне сёння не шыецца.
Шыццё
назоўнік | ніякі род
1. гл. шыць.

2. Тое, што шыюць ці сшытае, шытво. Здаць ш. заказчыку.
Шыш
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Тое, што і кукіш. Паказаць ш. каму-н.

2. Пра што-н. надта малое, нязначнае. Вам з усяго гэтага ш. застанецца. Ні шыша (размоўнае грубае неадабральнае:) — нічога.
2009–2019. Беларусь, Менск.