РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78
Шышак
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і гронка. Ш. вінаграду.

2. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін (размоўнае). Шышакі чароту.

3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком. Ш. пчол. || прыметнік: шышачны.
Шышак
назоўнік | мужчынскі род
Старажытны металічны шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай (у 2 знач.) наверсе.
Шышка
назоўнік | жаночы род
1. Круглаватае ці авальнае суквецце і плод хваёВЫХ і некаторых іншых раслін, пакрыты луской. Яловая ш. Хваёвая ш. Альховая ш. Кедравая ш. (напоўненая арэхамі).

2. Круглаватая выпукласць, бугор. На лбе ўскочыла ш.

3. Пра важную, значную, уплывовую асобу (размоўнае іран,). Ён там важная ш. || прыметнік: шышачны і шышкавы.
Шышкаваты
прыметнік
Няроўны, з шышакамі1 (у 2 знач.). Шышкаватая паверхня. || назоўнік: шышкаватасць.
Шыя
назоўнік | жаночы род
Частка цела, якая злучае галаву з тулавам. На шыю вешаецца каму-н. (пра жанчыну: назойліва дабівацца ўвагі; размоўнае). На шыі вісець (або сядзець) у каго-н. (быць цяжарам, клопатам для каго-н.; размоўнае). На шыі віснуць у каго-н. (тое, што і віснуць у 2 знач.; размоўнае), Скруціць або зламаць шыю на чым-н. (пераноснае значэнне: пацярпець няўдачу, загінуць; размоўнае). Намыліць шыю каму-н. (моцна айлаяць, строга спагнаць; размоўнае). Даць па шыі каму-н. (выгнаць, зняць з працы каго-н.; размоўнае). || памяншальная форма: шыйка. || прыметнік: шыйны.
Шэдэўр
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Выключны па сваіх вартасцях твор мастацтва, літаратуры, майстэрства. Шэдэўры архітэктуры.
Шэзлонг
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкае рассоўнае крэсла з накатай спінкай і доўгім сядзеннем, з матэрыі, у якім адпачываюць паўлежачы. Пляжны ш. || прыметнік: шэзлонгааы.
Шэйк
назоўнік | мужчынскі род
Эксцэнтрычны парны танец.
Шэйх
назоўнік | мужчынскі род
1. У арабскіх краінах: галава роду, старэйшына абшчыны.

2. У мусульман: асоба, якая належыць да вышэйшага духавенства, вучоны-багаслоў, прававед.
Шэльма
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Махляр, круцель; нягоднік, паганец. || прыметнік: шальмоўскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.