РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 78
Шампунь
назоўнік | мужчынскі род
Мыльная пахучая вадкасць або парашок для мыцця галавы.
Шампур
назоўнік | мужчынскі род
Завостраны металічны стрыжань для смажання шашлыку на агні. || прыметнік: шампурны.
Шамякаў
прыметнік
Шамякаў суд (размоўнае) — несправядлівы, прадузяты суд, разбор.
Шанаванне
назоўнік | ніякі род
1. Глыбокая павага. Адносіцца да каго-н. з шанаваннем. Маё ш.! (вітанне пры сустрэчы з кім-н.).

2. Выражэнне ўдзячнасці, гонару, увагі і пад. Аказаць каму-н. ш.
Шанавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Быць асцярожным, берагчыся. Трэба ш., не прастуджвацца.
Шанаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Беражліва адносіцца, не расходаваць што-н. дарэмна. Ш. сваё здароўе. Ш. грошы.

2. Адносіцца з пашанай, павагай да каго-, чаго-н., цаніць што-н., прытрымлівацца чаго-н. Ш. народныя традыцыі. Ш. свой аўтарытэт. Ш. парадак.
Шанец
назоўнік | мужчынскі род
У 17— 19 стст.: часовае палявое чатырохвугольнае ўмацаванне, акоп. || прыметнік: шанцавы. Ш. інструмент (сапёрны).
Шаноўны
прыметнік
Дастойны павагі, паважаны; які выклікае павагу. Ш. ўзрост. Шаноўныя таварышы! (пры звароце). || назоўнік: шаноўнасць.
Шанс (шанц)
назоўнік | мужчынскі род
Верагодная магчымасць ажыццяўлення чаго-н. Шансы на поспех. Не ўпусціць шансу. Апошні ш.
Шансанетка
назоўнік | жаночы род
1. Песня жартаўлівага, часта фрывольнага зместу, якая выконваецца ў кафэшантане.

2. Спявачка, якая выконвае такія песні. || прыметнік: шансанетны.
2009–2019. Беларусь, Менск.