РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1
Эгаізм
назоўнік | мужчынскі род
Сябелюбства, перавага сваіх асабістых інтарэсаў над грамадскімі і інтарэсамі іншых людзей. || прыметнік: эгаістычны.
Эгаіст
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, якому ўласцівы эгаізм, сябелюб. || жаночы род: эгаістка. || прыметнік: эгаістычны.
Эгаістычны
прыметнік
1. гл. эгаізм і эгаіст.

2. Прасякнуты эгаізмам, сябелюбівы. Эгаістычная асоба. Эгаістычныя мэты. Паступіць эгаістычна (прыслоўе). || назоўнік: эгаістычнасць.
Эгацэнтрызм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Крайняя форма праяўлення эгаізму. || прыметнік: эгацэнтрычны.
Эгацэнтрык
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Тое, што і эгацэнтрыст.
Эгацэнтрыст
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Чалавек, якому ўласцівы эгацэнтрызм. || жаночы род: эгацэнтрыстка. || прыметнік: эгацэнтрычны.
Эге (э-ге-ге)
выклічнік
Ужыв. пры выяўленні чаго-н. важнага ці нечаканага у знач. вось яно што, вось яно як. Эге! Аказваецца вось у чым справа!
Эгіда
назоўнік | жаночы род
Пад эгідай чыёй (высокае) — пад чыім-н. заступніцтвам, кіраўніцтвам. Пад эгідай закона.
2009–2019. Беларусь, Менск.