РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3
Эмаліраваны
прыметнік
Пакрыты эмаллю (у 1 знач.). Э. посуд.
Эмаліраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пакрываць эмаллю (у 1 знач.). || назоўнік: эмаліраванне і эмаліроўка. || прыметнік: эмаліровачны. Эмаліровачныя работы.
Эмаліроўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. эмаліраваць.

2. Слой эмалі (у 1 знач.) на чым-н. Няякасная э.
Эмаліроўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Майстар, які займаецца эмаліроўкай чаго-н. || жаночы род: эмаліроўшчыца. || прыметнік: эмаліроўшчыцкі.
Эмаль
назоўнік | жаночы род
1. Непразрыстая шклопадобная каляровая маса для пакрыцця металічных прадметаў.

2. звычайна зборны назоўнік Мастацкія вырабы, пакрытыя такой масай. Грузінскія эмалі.

3. Рэчыва, што пакрывае знешнюю частку зуба (спецыяльны тэрмін).

4. Лакафарбавы матэрыял у выглядзе суспензіі пігментаў (іншы раз з напаўняльнікамі) у лаку. || прыметнік: эмалевы.
Эмансіпацыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Вызваленне ад залежнасці, прыгнёту, нераўнапраўя || прыметнік: эмансіпацыйны.
Эмацыянальны
прыметнік
1. гл. эмоцыя.

2. Які выражае эмоцыі, насычаны, выкліканы імі. Эмацыянальная размова.

3. Здольны жыва рэагаваць, які лёгка паддаецца эмоцыям. Эмацыянальная асоба. || назоўнік: эмацыянальнасць.
Эмбарга
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
Дзяржаўная забарона ўвозу ці вывазу замежных тавараў каштоўнасцей або затрыманне дзяржавай маёмасці (суднаў, узбраення), якая належыць замежнай дзяржаве. Эканамічнае э.
Эмблема
назоўнік | жаночы род
Умоўнае абазначэнне якога-н. паняцця. Серп і молат — э. працы. || прыметнік: эмблематычны.
Эмбрыёлаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па эмбрыялогіі.
2009–2019. Беларусь, Менск.