РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3
Эндакрыналогія
назоўнік | жаночы род
Навука аб залозах унутранай сакрэцыі і захворваннях, звязаных з парушэннем іх функцый. || прыметнік: эндакрыналагічны.
Эндакрынны
прыметнік
Які мае адносіны да залоз унутранай сакрэцыі. Эндакрынныя залозы.
Эндакрынолаг
назоўнік | мужчынскі род
Урач, спецыяліст па эндакрыналогіі.
Эндаскапія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Медыцынскае абследаванне пры дапамозе эндаскопа. Э. лёгкіх. || прыметнік: эндаскапічны. Э. агляд.
Эндаскоп
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыбор для візуальнага ўнутранага абследавання органаў чалавека (страўніка, стрававода і інш.). || прыметнік: эндаскопны.
Эндшпіль
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Заключная стадыя ў шахматнай, шашачнай партыі.
Энерга
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да энергетыкі, напр. энергабаза, энергагігант, энергаўзброенасць; 2) які мае адносіны да энергіі (у 1 знач.), напр. энергаёмістасць, энергаёмісты, энергазабеспячэнне, энерганосьбіт, энергасілкаванне.
Энерганосьбіты
назоўнік | мужчынскі род
Карысныя выкапні і прадукты іх перапрацоўкі як крыніцы энергіі (вугаль, газ, нафта, нафтапрадукты).
Энергетык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па энергетыцы.
Энергетыка
назоўнік | жаночы род
1. Навука аб заканамернасцях працэсаў і з'яў, прама або ўскосна звязаных з атрыманнем, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем розных відаў энергіі (у 1 знач.). Ядзерная э.

2. Галіна эканомікі, якая ўключае выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі (у 1 знач.). Атамная э. || прыметнік: энергетычны. Энергетычныя рэсурсы.
2009–2019. Беларусь, Менск.