РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4
Эпалеты
назоўнік | мужчынскі род
У царскай арміі і некаторых замежных арміях: парадныя пагоны афіцэраў, генералаў і адміралаў, упрыгожаныя махрамі, пазументамі. || прыметнік: эпалетны.
Эпапея
назоўнік | жаночы род
1. Вялікі твор эпічнага жанру, у якім апісваюцца значныя гістарычныя падзеі. Э. Івана Мележа «Людзі на балоце».

2. пераноснае значэнне: Буйная, значная падзея, якая ахоплівае цэлы гістарычны перыяд. Э. Вялікай Айчыннай вайны. || прыметнік: эпапейны.
Эпас
назоўнік | мужчынскі род
1. Апавядальны род літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі) (спецыяльны тэрмін).

2. Творы народнай творчасці — гераічныя сказанні, песні, паданні. Былінны э. || прыметнік: эпічны. Э. жанр.
Эпахальны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Які вызначае эпоху; важны, значны. Эпахальныя творы мастацкай літаратуры. || назоўнік: эпахальнасць.
Эпігон
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага напрамку, пазбаўлены творчай арыгінальнасці, які механічна паўтарае ідэі і метады сваіх папярэднікаў. || прыметнік: эпігонскі.
Эпігонства
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Пераймальная, пазбаўленая творчай арыгінальнасці дзейнасць у якой-н. інтэлектуальнай сферы. || прыметнік: эпігонскі.
Эпіграма
назоўнік | жаночы род
Кароткі сатырычны верш, які востра высмейвае якую-н. пэўную асобу. Эпіграмы Кондрата Крапівы. || прыметнік: эпіграматычны.
Эпіграф
назоўнік | мужчынскі род
Выслоўе (або кароткая цытата), што змяшчаецца перад творам або перад асобным яго раздзелам, у якім аўтар раскрывае сваю задуму, ідэю твора ці яго часткі. || прыметнік: эпіграфічны.
Эпіграфіка
назоўнік | жаночы род
Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на каменных плітах, скалах, на металічных, гліняных прадметах і іншых вырабах. || прыметнік: эпіграфічны.
Эпідэміёлаг
назоўнік | мужчынскі род
Урач, спецыяліст па эпідэміялогіі.
2009–2019. Беларусь, Менск.