РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2
Эра
назоўнік | жаночы род
1. Сістэма летазлічэння, якая вадзе свой пачатак ад пэўнага моманту. Хрысціянская або новая, наша э. пачынаецца са дня міфічнага нараджэння Ісуса Хрыста.

2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга. Э. касманаўтыкі.

3. Самы вялікі храналагічны падзел, значны этап у геалагічнай гісторыі Зямлі (спецыяльны тэрмін). Палеазойская э. Мезазойская э. Кайназойская з.
Эратаман
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Чалавек, які пакутуе ад эратаманіі, схільны да эратаманіі. || жаночы род: эратаманка.
Эратаманія
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Павышаная хваравітая сексуальнасць, палавая ўзбудлівасць.
Эратызм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Празмерная пачуццёвасць, павышаны інтарэс да палавога жыцця; праяўленне цягі да палавых пытанняў. || прыметнік: эратычны.
Эратычны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. гл. эратызм і эротыка.

2. Прасякнуты эратызмам. || назоўнік: эратычнасць.
Эрг
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Адзінка работы (энергіі), роўная рабоце, выкананай сілай у адну дыну на шляху ў адзін сантыметр.
Эрдэльтэр'ер
назоўнік | мужчынскі род
Парода сабак — вялікі службовы тэр'ер з густой шорсткай поўсцю на мордзе, якая расце ў выглядзе барады і вусоў. Парода эрдельтэр'ераў.
Эрзац
назоўнік | мужчынскі род
Непаўнацэнны заменнік чаго-н., сурагат. Э. ікры. Э. скуры.
Эркер
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і ліхтар (у 2 знач.). || прыметнік: эркерны.
Эрозія
назоўнік | жаночы род
Поўнае або частковае разбурэнне паверхні чаго-н. Э. глебы. || прыметнік: эразійны. Эразійныя працэсы.
2009–2019. Беларусь, Менск.