РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1
Эфект
назоўнік | мужчынскі род
1. Уражанне, зробленае кім-, чым-н. на каго-н. Яго словы мелі незвычайны э.

2. Дзеянне як вынік чаго-н. Э. ад прымянення новай апаратуры.

3. Сродак, пры дапамозе якога ствараюцца пэўныя ўражанні. Эфекты дажджу ў тэатры.
Эфектны
прыметнік
Які стварае эфект (у 1 знач.). Э. гарнітур. || жаночы род: эфектнасць.
Эфектыўны
прыметнік
Які дае эфект (у 2 знач.), дзейсны, выніковы. Э. спосаб гаспадарання. || назоўнік: эфектыўнасць.
Эфемерны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. Часовы, недаўгавечны. Эфемерныя радасці.

2. Нерэальны, уяўны. Эфемерная задума. || назоўнік: эфемернасць.
Эфес
назоўнік | мужчынскі род
Ручка халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.). || прыметнік: эфесны.
Эфіопы
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва насельніцтва Эфіопіі. || жаночы род: эфіопка. || прыметнік: эфіопскі.
Эфір
назоўнік | мужчынскі род
1. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод. Простыя эфіры.

2. У старых тэорыях фізікі: асобае суцэльнае асяроддзе, што запаўняе сусветную прастору.

3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль. У эфіры гучыць музыка. || прыметнік: эфірны. Э. час.
Эфіранос
назоўнік | мужчынскі род
Эфіраносная расліна.
Эфіраносны
прыметнік
Які ўтрымлівае эфірны алей. Эфіраносныя расліны. || назоўнік: эфіраноснасць.
Эфірны
прыметнік
1. гл. эфір.

2. пераноснае значэнне: Бесцялесны, незямны (кніжнае іранічны сэнс). Эфірнае стварэнне. || назоўнік: эфірнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.