РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 41
Экспатрыяцыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Дабравольнае ці прымусовае высяленне каго-н. за межы радзімы, якое звязана з пазбаўленнем грамадзянства. || прыметнік: экспатрыяцыйны.
Экспедзіраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Адправіць (адпраўляць) па прызначэнню (карэспандэнцыю, тавар і пад.). || назоўнік: экспедзіраванне.
Экспедытар
назоўнік | мужчынскі род
1. Работнік, які займаецца прыёмам, адпраўленнем і рассылкай чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

2. У царскай Расіі: чыноўнік, начальнік аддзела ў некаторых установах. || прыметнік: экспедытарскі.
Экспедыцыя
назоўнік | жаночы род
1. Адпраўка і прыём грузаў (спецыяльны тэрмін). Э. пасылак.

2. Установа ці аддзел установы, якія займаюцца рассылкай ці адпраўкай чаго-н. (спецыяльны тэрмін). Э. газет.

3. Паездка, паход групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі. Дыялекталагічная э. Паехаць у экспедыцыю.

4. Група ўдзельнікаў такой паездкі. Члены экспедыцыі || прыметнік: экспедыцыйны.
Эксперт
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст, які дае заключэнні пры разглядзе якога-н. пытання. Высокакваліфікаваны э. Судовы э. || прыметнік: эксперты.
Экспертыза
назоўнік | жаночы род
Разгляд якога-н. пытання экспертамі для дачы заключэння. Медыцынская э.
Эксперымент
назоўнік | мужчынскі род
1. Навуковы вопыт. Ставіць э.

2. Увогуле — вопыт, спроба зрабіць, ажыццявіць што-н. новае. Псіхалагічны э. || прыметнік: эксперыментальны.
Эксперыментаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Праводзіць эксперыменты. Э. з марскімі свінкамі. || назоўнік: эксперыментаванне.
Эксперыментатар
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая праводзіць эксперымент (у 1 знач.). Вучоны-э. || прыметнік: эксперыментатарскі.
Эксплуатаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Падвяргаць эксплуатацыі (у 1 знач.). Э. працоўных.

2. Падвяргаць эксплуатацыі (у 2 знач.). Э. тэхніку. || назоўнік: эксплуатаванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.