РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 41
Эксплуататар
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто эксплуатуе іншых. || жаночы род: эксплуататарскі.
Эксплуатацыйнік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Той, хто займаецца эксплуатацыяй (у 2 знач.), практычным выкарыстаннем чаго-н. Ачышчальныя збудаванні здадзены эксплуатацыйнікам.
Эксплуатацыя
назоўнік | жаночы род
1. Бязвыплатнае прысваенне аднымі людзьмі прадуктаў працы іншых людзей.

2. Выкарыстанне для якіх-н. мэт прыродных багаццяў, сродкаў вытворчасці, будынкаў і пад. Э. аўтамабіля. Служба эксплуатацыі на аўтамабільных дарогах. Э. будынка тэатра. || прыметнік: эксплуатацыйны.
Экспрапрыіраваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Падвергнуць (падвяргаць) каго-, што-н. экспрапрыяцыі. Э. маёмасць.
Экспрапрыятар
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Той, хто экспрапрыіруе што-н. || прыметнік: экспрапрыятарскі.
Экспрапрыяцыя
назоўнік | жаночы род
Прымусовая канфіскацыя маёмасці ў каго-н. Э. зямлі. || прыметнік: экспрапрыяцыйны.
Экспромт
назоўнік | мужчынскі род
Верш, музычны твор і пад., створаныя без папярэдняй падрыхтоўкі, у момант выканання. Музычны э. || прыметнік: экспромтны.
Экспромтам
прыслоўе
Без падрыхтоўкі, адразу. Выступіць э.
Экспрэс
назоўнік | мужчынскі род
Цягнік, аўтобус, параход і пад., якія ідуць з вялікай хуткасцю і спыняюцца толькі на галоўных прыпынках, станцыях. || прыметнік: экспрэсны.
Экспрэс (экспрэс-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. маментальны, тэрміновы, напр. экспрэс-аналіз, экспрэс-дыягностыка, экспрэсінфармацыя, экспрэс-лабараторыя (якая ажыццяўляе тэрміновыя аналізы, пробы), экспрэспроба.
2009–2019. Беларусь, Менск.