РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 41
Экспрэсіўны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Выразны, з экспрэсіяй. Экспрэсіўныя сродкі мовы. || назоўнік: экспрэсіўнасць.
Экспрэсія
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Выразнасць, сіла выражэння пачуццяў, перажыванняў. Дэкламаваць з экспрэсіяй.
Экспрэсіянізм
назоўнік | мужчынскі род
Плынь у мастацтве і літаратуры першай палавіны 20 ст., прадстаўнікі якой лічылі сваёй асноўнай задачай выражэнне ўнутранага свету мастака, яго суб'ектыўных творчых перажыванняў, іншы раз гратэскную эмацыянальную выразнасць вобраза. || прыметнік: экспрэсіяністычны.
Экспрэсіяніст
назоўнік | мужчынскі род
Мастак — паслядоўнік экспрэсіянізму. || жаночы род: экспрэсіяністка. || прыметнік: экспрэсіянісцкі.
Экстаз
назоўнік | мужчынскі род
1. Непрытомна-самазабыўны стан (кніжнае). Дайсці да экстазу. Гаварыць што-н. у экстазе.

2. Від афектыўнага псіхічнага расстройства (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: экстатычны.
Экстра
прыметнік | нескланяльнае
Самы лепшы, найвышэйшы (пра якасць, гатунак тавару). Гарэлка э.
Экстра
прыстаўка
Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.: 1) найвышэйшы, напр. экстраклас, экстракрышталічны; 2) які выходзіць за межы звычайнага, напр. экстраардынарны, экстразанальны, экстрамодны; 3) экстраны, напр. экстрапошта, экстрафрахт.
Экстраардынарны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Незвычайны, рэдкі; процілегласць ардынарны.Экстраардынарны прафесар — пасада ў навучальнай установе, якую займаў звышштатны прафесар. || назоўнік: экстраардынарнасць.
Экстравагантны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Занадта своеасаблівы, які разыходзіцца з агульнапрынятымі нормамі. Э. ўчынак. Э. касцюм. || назоўнік: экстравагантнасць.
Экстракт
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і выцяжка (у 2 знач.). || прыметнік: экстрактны.
2009–2019. Беларусь, Менск.