РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 41
Экстранны
прыметнік
1. Тэрміновы, неадкладны. Экстраннае тармажэнне.

2. Надзвычайны, непрадугледжаны. Экстранныя расходы. || назоўнік: экстраннасць.
Экстрасенс
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які валодае экстрасэнсорным успрыманнем.
Экстрасэнсорны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які мае адносіны да звышпачуццёвага ўспрымання. || назоўнік: экстрасэнсорнасць.
Экстрэмальны
прыметнік
Крайні па сваім праяўленні (сіле, велічыні), які вылучаецца такім праяўленнем. Экстрэмальныя ўмовы.
Экстрэмізм
назоўнік | мужчынскі род
Схільнасць да крайніх поглядаў і мер (звычайна ў палітыцы. || прыметнік: экстрэмісцкі.
Экстрэміст
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік экстрэмізму. || жаночы род: экстрэмістка. || прыметнік: экстрэмісцкі. Экстрэмісцкія погляды.
Экстэнсіўны
прыметнік
Накіраваны ў бок колькаснага павелічэння, пашырэння распаўсюджання. Экстэнсіўнае земляробства. || назоўнік: экстэнсіўнасць.
Экстэр'ер
назоўнік | мужчынскі род
Знешні выгляд і склад цела жывёл. || прыметнік: экстэр'ерны.
Экстэрн
назоўнік | мужчынскі род
Асоба,якая здае экзамены за вучэбны курс якой-н. навучальнай установы без вучобы ў ёй. Скончы універсітэт экстэрнам.
Экстэрнам
прыслоўе
Здаваць (здаць) экстэрнам — здаваць (здаць) экзамен без навучання ў адпаведнай навучальнай установе.
2009–2019. Беларусь, Менск.