РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 41
Экстэрнат
назоўнік | мужчынскі род
Самастойнае праходжанне курса навучання са здачай экзаменаў пры якой-н. навучальнай установе.
Экстэрытарыяльнасць
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Права дыпламатычных прадстаўнікоў, што знаходзяцца у якой-н. дзяржаве, падпарадкоўваюцца законам толькі сваёй дзяржавы; дыпламатычны імунітэт. Э. пасла. || прыметнік: экстэрытарыяльны.
Эксцэнтрык
назоўнік | мужчынскі род
Артыст цырка ці эстрады, які выконвае своеасаблівыя камічныя нумары, што вызначаюцца сваёй нечаканасцю.
Эксцэнтрык
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Металічны дыск, насаджаны на вярчальны вал так, што цэнтры дыска і вала не супадаюць; ужываецца ў машынах для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны.
Эксцэнтрыка
прыметнік | спецыяльны тэрмін
У тэатры, цырку і іншых відах відовішч: востракамедыйнае, заснаванае на кантрастах і нечаканасцях адлюстраванне дзеянняў, учынкаў персанажаў. Музычная э. Цыркавая э. || прыметнік: эксцэнтрычны. Э. нумар.
Эксцэнтрычны
прыметнік
1. Заснаваны на рэзкіх гукавых ці зрокавых кантрастстах, незвычайных, смешных прыёмах. З трук.

2. Вельмі дзіўны, своеасаблівы, мудрагелісты. Эксцэнтрычныя выхадкі. || назоўнік: эксцэнтрычнасць.
Эксцэнтрычны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які не мае агульнага цэнтра; процілегласць канцэнтрычны. Эксцэнтрычныя кругі.
Эксцэс
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
1. Крайняе праяўленне чаго-н.; празмернасць, нястрыманасць.

2. Парушэнне грамадскага парадку. Захоўваць вытрымку, ніякіх эксцэсаў!
Экуменізм
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Супрацоўніцтва цэркваў розных веравызнанняў з мэтай збліжэння, а ў канчатковым выніку злучэння ўсіх напрамкаў хрысціянства і іншых веравызнанняў. || прыметнік: экуменічны. Э. рух.
Эластык
назоўнік | мужчынскі род
Сінтэтычнае эластычнае валакно, а таксама вырабы з яго. Панчохі з эластыку. || прыметнік: эластычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.