РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 41
Электрагрэлка
назоўнік | жаночы род
Электрычная грэлка.
Электрадаенне
назоўнік | ніякі род
Даенне кароў электрычным даільным апаратам. || прыметнік: электрадаільны.
Электрадаілка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Электрадаільны апарат.
Электрадынаміка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Тэорыя электрамагнітных працэсаў у розных асяроддзях і ў вакууме. || прыметнік: электрадынамічны.
Электразасцерагальнік
назоўнік | мужчынскі род
Прыстасаванне для засцярогі электрычных правадоў і прыбораў ад перагрэву.
Электразванок
назоўнік | мужчынскі род
Электрычны званок.
Электразварка
назоўнік | жаночы род
1. Зварка металаў пры дапамозе электрычнага току.

2. Электразварачны цэх; электразварачная ўстаноўка (размоўнае). || прыметнік: электразварачны.
Электразваршчык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па электразварцы. || жаночы род: электразваршчыца. || прыметнік: электразваршчыцкі.
Электракамін
назоўнік | мужчынскі род
Абагравальны бытавы прыбор, які дзейнічае на электрычнай энергіі.
Электракаршчык
назоўнік | мужчынскі род
Вадзіцель электракараў. || жаночы род: электракаршчыца. || прыметнік: электракаршчыцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.