РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 41
Электракары
назоўнік
Самаходная бязрэйкавая цялежка, якая рухаецца пры дапамозе ўстаноўленага на ёй электрарухавіка, што сілкуецца ад акумулятараў.
Электракран
назоўнік | мужчынскі род
Пад'ёмны кран, які дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.
Электралінія
назоўнік | жаночы род
Устройства з проваду, кабелю і электраарматуры для перадачы электраэнергіі. Высокавольтная э.
Электралямпавы
прыметнік
Які мае адносіны да вырабу электралямпаў. Э. завод.
Электралячэнне
назоўнік | ніякі род
Лячэнне шляхам уздзеяння на арганізм электрычнага току або электрамагнітнага поля. || прыметнік: электралячэбны.
Электрамабіль
назоўнік | мужчынскі род
Аўтамабіль з электрычным рухавіком. || прыметнік: электрамабільны.
Электрамагнетызм
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Сукупнасць з'яў, што вызначаюць непарыўную сувязь паміж электрычнымі і магнітнымі ўласцівасцямі рэчыва. || прыметнік: электрамагнетычны.
Электрамагніт
назоўнік | мужчынскі род
Устройства для атрымання магнітнага поля пры дапамозе электрычнага току, звычайна ў выглядзе стальнога або жалезнага сардэчніка з драцянай абмоткай, штучны магніт. || прыметнік: электрамагнітны.
Электрамантаж
назоўнік | мужчынскі род
Мантаж электрычнага абсталявання, электрычных прыбораў, прыстасаванняў. || прыметнік: электрамантажны.
Электраманцёр
назоўнік | мужчынскі род
Манцёр, спецыяліст па электрычным абсталяванні.
2009–2019. Беларусь, Менск.