РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 41
Электраматор
назоўнік | мужчынскі род
Рухавік, які ператварае электрычную энергію ў механічную. || прыметнік: электраматорны.
Электрапалацёр
назоўнік | мужчынскі род
Электрычная прылада для націрання падлогі. || прыметнік: электрапалацёрны.
Электраперадача
назоўнік | жаночы род
1. Перадача электраэнергіі на адлегласць.

2. Комплекс збудаванняў для такой перадачы. Лінія электраперадач. || прыметнік: электраперадачны.
Электрапеч
назоўнік | жаночы род
Печ, што працуе на электраэнергіі.
Электрапіла
назоўнік | жаночы род
Піла, што прыводзіцца ў дзеянне электраматорам.
Электрапліта
назоўнік | жаночы род
Пліта (у 2 знач.), якая працуе на электраэнергіі.
Электраправодка
назоўнік | жаночы род
Сістэма правадоў для перадачы току нізкага напружання.
Электраправодны
прыметнік
Здольны праводзіць электрычны ток. || назоўнік: электраправоднасць.
Электрапровад
назоўнік | мужчынскі род
Металічны провад для перадачы электрычнага току.
Электрапрыбор
назоўнік | мужчынскі род
Бытавы электрычны прыбор (чайнік, плітка, прас). Майстэрня па рамонту электрапрыбораў.
2009–2019. Беларусь, Менск.