РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 41
Электратэхніка
назоўнік | жаночы род
Навука аб прымяненні электрычнасці для практычных мэт, а таксама само такое прымяненне. || прыметнік: электратэхнічны.
Электрафон
назоўнік | мужчынскі род
Устройства для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках. || прыметнік: электрафонны.
Электрахаладзільнік
назоўнік | мужчынскі род
Халадзільны агрэгат, што працуе на электраэнергіі.
Электрахімія
назоўнік | жаночы род
Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае сувязь электрычных і хімічных працэсаў. || прыметнік: электрахімічны.
Электраход
назоўнік | мужчынскі род
Самаходнае судна з электрарухавікамі. || прыметнік: электраходны.
Электрацяга
назоўнік | жаночы род
Прымяненне электраэнергіі ў якасці цягі на транспарце.
Электрашок
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Метад лячэння псіхічных расстройстваў шляхам электрычных разрадаў. || прыметнік: электрашокавы.
Электраэнергія
назоўнік | жаночы род
Электрычная энергія.
Электробус
назоўнік | мужчынскі род
Мнагамесная транспартная машына, якая працуе на акумулятарных батарэях без рэек і проваду. || прыметнік: электробусны.
Электрод
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяродцзі (вадкасці, газе і інш.). Дадатны э. (анод). Адмоўны э. (катод).

2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток. Зварачны э. || прыметнік: электродны.
2009–2019. Беларусь, Менск.