РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 41
Эге (э-ге-ге)
выклічнік
Ужыв. пры выяўленні чаго-н. важнага ці нечаканага у знач. вось яно што, вось яно як. Эге! Аказваецца вось у чым справа!
Эгіда
назоўнік | жаночы род
Пад эгідай чыёй (высокае) — пад чыім-н. заступніцтвам, кіраўніцтвам. Пад эгідай закона.
Эдэльвейс
назоўнік | мужчынскі род
1. Горная травяністая расліна, суквецце якой падобна на белую зорку.

2. Кветка гэтай расліны.
Эзопаўскі
прыметнік
Эзопаўская мова — багатая алегорыямі, намёкамі і іншымі прыёмамі з мэтай скрыць прамы сэнс такіх выказванняў [ад імя старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа].
Эка
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. экалагічны, напр. экафонд, экацэнтр.
Экалогія
назоўнік | жаночы род
1. Навука аб адносінах раслінных і жывёльных арганізмаў між сабой і да акаляючага іх асяроддзя. Э. раслін. Э. чалавека.

2. Стан арганізмаў, што насяляюць агульную тэрыторыю, іх адносіны адзін да аднаго і да акаляючага асяроддзя. Э. глебы. Э. лесу. Э. чалавека або сацыяльная э. (узаемадзеянне чалавека, грамадства і навакольнага асяроддзя). Э. культуры (леран.). || прыметнік: экалагічны. Э. стан вадаёма, глебы. Экалагічныя росшукі. Экалагічная этыка. Экалагічна (прыслоўе) чыстае асяроддзе. Экалагічна (прыслоўе) чыстыя продукты.
Эканамічны
прыметнік
1. Які мае адносіны да эканомікі, гаспадарчы. Эканамічная палітыка. Эканамічныя законы. Э. эфект. Эканамічная выгада.

2. Які дае эканомію, выгадны ў гаспадарчых адносінах. Э. рухавік. || назоўнік: эканамічнасць.
Эканом
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
1. Гаспадарлівы, ашчадны чалавек.

2. Загадчык гаспадаркі. || жаночы род: эканомка.
Эканоміка
назоўнік | жаночы род
1. Сукупнасць вытворчых адносін, якія адпавядаюнь дадзенай ступені развіцця прадукцыйных сіл грамадства, пануючы спосаб вытворчасці ў грамадстве. Э. пераходнага перыяду.

2. Арганізацыя, структура і стан гаспадарчага жыцця або якой-н. гаспадарчай дзейнасці. Э. прамысловасці. Э. сельскай гаспадаркі.

3. Навуковая дысцыпліна, што вывучае якую-н. галіну вытворчай, гаспадарчай дзейнасці. Э. працы. || прыметнік: эканамічны. Э. крызіс.
Эканоміць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Эканомна расходаваць. Э. гаручае. Э. сілы.

2. Максімальна скарачаць выдаткі. Э. на будматэрыялах. Усё дарагое, даводзіцца э. || закончанае трыванне: зэканоміць.
2009–2019. Беларусь, Менск.