РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 41
Экзальтацыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Стан павышанай узбуджальнасці. Слухачы ў экзальтацыі. || прыметнік: экзальтацыйны.
Экзамен
назоўнік | мужчынскі род
1. Праверкаведаў па якім-н. вучэбным прадмеце. Э. па фізіцы.

2. пераноснае значэнне: Якое-н. выпрабаванне, праверка. Э. на смеласць. || прыметнік: экзаменацыйны.
Экзаменавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Здаваць экзамен. || закончанае трыванне: праэкзаменавацца.
Экзаменаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Правяраць веды па якім-н. прадмеце. || закончанае трыванне: праэкзаменаваць.
Экзаменатар
назоўнік | мужчынскі род
Выкладчык, які прымае экзамен. || жаночы род: экзаменатарка. || прыметнік: экзаменатарскі.
Экзарх
назоўнік | мужчынскі род
У праваслаўнай царкве: галава асобнай царкоўнай ці самастойнай царквы, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.
Экзатычны
прыметнік
1. гл. экзотыка.

2. пераноснае значэнне: Які здзіўляе сваёй незвычайнасцю, дзівосны, вычварны. Экзатычная прычоска. Экзатычная знешнасць. Экзатычна (прыслоўе) апранацца. || назоўнік: экзатычнасць.
Экзекутар
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
1. У царскай Расіі: чыноўнік па гаспадарчай частцы і па нагляду за знешнім парадкам у якой-н. дзяржаўнай установе.

2. Той, хто ўчыняе экзекуцыю. || прыметнік: экзекутарскі.
Экзекуцыя
назоўнік | жаночы род | устарэлае | кніжнае
Цялеснае пакаранне. || прыметнік: экзекуцыйны.
Экзотыка
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Экзатычныя прадметы, з'явы. Усходняя э. || прыметнік: экзатычны. Экзатычная прырода. Экзатычныя расліны.
2009–2019. Беларусь, Менск.