РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 41
Экзэма
назоўнік | жаночы род
Незаразнае запаленчае захворванне скуры, якое суправаджаецца свербам і з'яўленнем высыпкі, гнойных пухіроў, струпоў. || прыметнік: экзэматозны.
Экзэмпляр
назоўнік | мужчынскі род
1. Асобная адзінка, асобны прадмет з шэрага падобных. Два экзэмпляры газеты. Рэдкія экзэмпляры паштовых марак.

2. пераноснае значэнне: Тое, што і тып (у 5 знач.; размоўнае жартаўлівае). Сігнальны экзэмпляр — першы друкаваны экзэмпляр, які з'яўляецца ўзорам для ўсіх іншых экзэмпляраў пэўнага выдання.
Экіпаж
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва лёгкіх пасажырскіх павозак. || прыметнік: экіпажны.
Экіпаж
назоўнік | мужчынскі род
1. Каманда, асобны састаў карабля, самалёта, танка. З. падводнай лодкі. Э. верталёта.

2. Берагавая воінская часць марской пяхоты. || прыметнік: экіпажны.
Экіпіраваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Забяспечыць (-чваць) усім кеабходным, абмундзіраваць (-роўваць). Э. атрад. || назоўнік: экіпіраванне і экіпіроўка. || прыметнік: экіпіровачны.
Экіпіроўка
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. гл. экіпіраваць.

2. Абмундзіраванне, амуніцыя.
Эклектызм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Беспрынцыповае, адвольнае аб'яднанне разнародных ідэйных напрамкаў, поглядаў, тэорый. Э. у даследаванні, у мастацтве. || прыметнік: эклектычны. Эклектычная тэорыя.
Эклектык
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Чалавек, схільны да эклектызму, каму ўласцівы эклектызм.
Эклектыка
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Тое, што і эклектызм; тое, што выяўляе ў сабе эклектызм. || прыметнік: эклектычны.
Эклектычны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. гл. эклектыка і эклектызм.

2. Які выяўляе эклектызм, з'яўляецца эклектызмам. Эклектычныя перакананні. || назоўнік: эклектычнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.