РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 41
Эклер
назоўнік | мужчынскі род
Пірожнае з заварнога цеста з крэмам усярэдзіне.
Эколаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па экалогіі.
Экран
назоўнік | мужчынскі род
1. Плоскасць, паверхня, якая адбівае, паглынае ці пераўтварае выпраменьванне розных відаў энергіі з мэтай аховы ад выпраменьвання ці яго выкарыстання (спецыяльны тэрмін).

2. Устройства (першапачаткова нацягнутая на раму белая тканіна) для дэманстрацыі фільмаў, дыяпазітываў. Палотнішча экрана.

3. Пра паказ кінафільмаў, пра кінамастацтва. || прыметнік: экранны.
Экранаванне
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Тое, што і экраніраванне.
Экранізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Зняць (здымаць) для паказу ў кіно (балет, спектакль) або палажыць (класці) ў аснову стварэння кінафільма (літаратурны твор). || назоўнік: экранізацыя. Э. оперы.
Экраніраванне
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Спосаб аховы, засцяроп каго-, чаго-н. ад пабочнага ўздзеяння, шкоднага уплыву пры дапамозе экрана. Цеплавое э.
Экраніраваць (экранаваць)
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) экраніраванне.
Экс (экс-)
прыстаўка
Утварае назоўнікі са знач. які быў раней (у абазначэнні званняў, пасад), напр. экс-міністр, экс-прэзідэнт, экс-рэкардсмен, экс-чэмпіён.
Эксгумацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Даставанне трупа з месца пахавання для судова-медыцынскай або крыміналістычнай экспертызы. || прыметнік: эксгумацыйны.
Экскаватар
назоўнік | мужчынскі род
Землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт зямлі, пяску, камення і пад. || прыметнік: экскаватарны.
2009–2019. Беларусь, Менск.