РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Э ЭБ ЭВ ЭГ ЭД ЭЗ ЭК ЭЛ ЭМ ЭН ЭП ЭР ЭС ЭТ ЭЎ ЭФ ЭХ ЭЦ ЭШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 41
Экспанент
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Той, хто экспануе каго-, што-н. || прыметнік: экспаненцкі.
Экспансіўны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Які бурна, нястрымана выяўляе свае пачуцці. || назоўнік: экспансіўнасць.
Экспансія
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. Агрэсіўная палітыка, накіраваная на распаўсюджанне свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву на іншыя краіны з мэтай захопу чужых тэрыторый і рынкаў збыту.

2. Пашырэнне, распаўсюджанне чаго-н. за першапачатковыя межы. Э. эпідэмій.
Экспансіянізм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Палітыка экспансій (у 1 знач.). || прыметнік: экспансіянісцкі.
Экспансіяніст
назоўнік | мужчынскі род
Агрэсар, прыхільнік экспансій. || прыметнік: экспансіянісцкі.
Экспарт
назоўнік | мужчынскі род
Вываз тавараў, капіталаў, тэхналогіі за мяжу; процілегласць імпарт. || прыметнік: экспартны.
Экспартаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Вывезці (вывозіць) што-н. за мяжу. Э. сыравіну. || назоўнік: экспартаванне.
Экспарцёр
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Асоба або арганізацыя, якая экспартуе тавары за мяжу. || прыметнік: экспарцёрскі.
Экспатрыяваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Ажыццявіць (ажыццяўляць) экспатрыяцыю. || зваротны стан: экспатрыявацца.
Экспатрыянт
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая правяла экспатрыяцыю ці трапіла пад яе ўздзеянне. || жаночы род: экспатрыянтка. || прыметнік: экспатрыянцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.