РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЮА ЮБ ЮВ ЮГ ЮД ЮЗ ЮК ЮН ЮП ЮР ЮС ЮТ ЮХ ЮШ
1
Юн
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр. юннат (юны натураліст), юнкор (юны карэспандэнт), юнкораўскі.
Юнак
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю. || прыметнік: юнацкі і юначы.
Юнацкасць
назоўнік | жаночы род
Уласцівасць юнацкага; маладосць. Ю. душы.
Юнацтва
назоўнік | ніякі род
1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці. Гады юнацтва.

2. зборны назоўнік: Юнакі і дзяўчаты; моладзь. Часопіс для юнацтва.
Юнга
назоўнік | мужчынскі род
Падлетак на судне, які вывучае марскую справу, а таксама, у некаторых замежных флотах, малодшы матрос.
Юніёр
назоўнік | жаночы род
Спартсмен-юнак, удзельнік спаборніцтваў у сваей узроставай групе. Спартакіяда юніёраў. || жаночы род: юніёрка. || прыметнік: юніёрскі.
Юнкер
назоўнік | мужчынскі род
У царскай Расіі: выхаванец ваеннага вучылішча. || прыметнік: юнкерскі. Юнкерскае вучылішча.
Юнкер
назоўнік | мужчынскі род
Назва буйных памешчыкаў у Германіі. || прыметнік: юнкерскі. Юнкерскае землеўладанне.
Юннат
назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: юны натураліст, удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды. || прыметнік: юннацкі. Юннацкая работа.
Юны
прыметнік
1. Які не дасягнуў сталага ўзросту. Ю. ўзрост. Юнае пакаленне. Ю.натураліст (юннат).

2. Уласцівы маладым, маладосці. Юныя сілы.
2009–2019. Беларусь, Менск.