РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЮА ЮБ ЮВ ЮГ ЮД ЮЗ ЮК ЮН ЮП ЮР ЮС ЮТ ЮХ ЮШ
1 2 3 4 5
Юрыдычны
прыметнік
1. Які мае адносіны да права1 (у 1 знач.), прававы. Ю. доказ. Юрыдычная тэрміналогія. Юрыдычная кансультацыя. Юрыдычная асоба.

2. Які адносіцца да работы юрыста. Юрыдычная практыка.
Юрысдыкцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Правамоцнасць праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні. Валодаць юрысдыкцыяй. Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі.
Юрысконсульт
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая з'яўляецца пастаянным кансультантам ва ўстанове па пытаннях права і выступав абаронцам яе інтарэсаў у юрыдычных арганізацыях. Ю. фабрыкі. || прыметнік: юрысконсульцкі.
Юрыспрудэнцыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Сукупнасць юрыдычных навук, а таксама практычная дзейнасць юрыстаў.
Юрыст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па юрыдычных навуках, юрыдычных пытаннях. || жаночы род: юрыстка.
Юс
назоўнік | мужчынскі род
Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя. Юс вялікі (абазначаў гук «о» насавое). Юс малы (абазначаў гук «е» насавое).
Юстыцыя
назоўнік | жаночы род
Сістэма судовых устаноў, а таксама сфера іх дзейнасці. Міністэрства юстыцыі.
Ютрань
назоўнік | жаночы род
Ранішняя царкоўная служба. Пайсці на ю.
Юхт
назоўнік | мужчынскі род
Сорт моцнай і тоўстай спецыяльна апрацаванай скуры. Боты з юхту. || прыметнік: юхтовы.
Юшка
назоўнік | жаночы род
Металічны кружок або чатырохвугольная пласціна, якімі закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра. || прыметнік: юшачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.