РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2
Яга
назоўнік | жаночы род
У казках: баба-яга.
Ягада
назоўнік | жаночы род
Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін. Ягады малін. Аднаго поля ягады (пераноснае значэнне: зусім свой па духу, паводзінах чалавек; размоўнае, звычайна неадабральнае). || памяншальная форма: ягадка. || прыметнік: ягадны. Я. год.
Ягадзіца
назоўнік | жаночы род
1. Задняя мясістая частка тулава чалавека, сядалішча.

2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар'я. || прыметнік: ягадзічны.
Ягаднік
назоўнік | мужчынскі род
1. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады.

2. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (размоўнае). || жаночы род: ягадніца. || прыметнік: ягаднікавы.
Ягамосць
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | устарэлае
Форма звароту да каго-н.; пан, васпан. Сядайце за стол, ягамосці.
Ягдташ
назоўнік | мужчынскі род
Паляўнічая сумка для дзічыны.
Ягель
назоўнік | мужчынскі род
Род лішайніку ў выглядзе маленькіх шэрых кусцікаў, якія растуць у тундры і на тарфяных балотах, так зв. аленевы мох. || прыметнік: ягельны. Ягельнае покрыва. Ягельная тундра.
Ягніцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пра авечку: нараджаць ягня, каціцца

2. || закончанае трыванне: аягніцца. || назоўнік: ягненне.
Ягня (ягнё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня авечкі. || прыметнік: ягнячы.
Яго
займеннік
1. гл. ён.

2. займеннік: прыналежнае Які належыць яму. Яго сям'я.
2009–2019. Беларусь, Менск.