РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1
Яйка
назоўнік | ніякі род
Тое, што і яйцо.
Яйцавод
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Канал жаночых палавых органаў, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка, матачная труба. || прыметнік: яйцаводны.
Яйцаклетка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў.
Яйцаносы
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Пра свойскіх птушак: здольны несці яйцы, а таксама здольны добра несці яйцы. Яйцаноская парода курэй. || назоўнік: яйцаноскасць.
Яйцародны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яек, у адрозненне ад жывародных.
Яйцо
назоўнік | ніякі род
1. Жаночая палавая клетка чалавека. якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення, яйцаклетка.

2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых; такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы. Несці яйцы. Качынае я. Я. чарапахі. Змяінае я.

3. Прадмет такой формы. Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).

4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак. Мурашыныя яйцы.

5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання. Крутое я. || памяншальная форма: яечка. || прыметнік: яечны. Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец).
2009–2019. Беларусь, Менск.