РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Ямка
назоўнік | жаночы род
1. гл. яма.

2. Невялікае паглыбленне на чым-н., у чым-н. Ямкі на шчочках.

3. Ніша з боку прыпечка, куды заграбаюць жар, замятаюць попел. || памяншальная форма: ямачка.
Ямскі
прыметнік | устарэлае
1. гл. ям.

2. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў і пасажыраў. Ямская тройка.
Ямшчык
назоўнік | мужчынскі род
Фурман на ямскіх конях. || прыметнік: ямшчыцкі.
Яно
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | размоўнае
1. Ужыв. ў знач. займеннік: «гэта». Я. і відаць. Так я. і выйшла.

2. Ужыв. ў знач. ўзмацняльнай часціцы. Я. добра пасядзець у цяньку. Вось я. што! (вось, значыць, у чым справа!).
Янот
назоўнік | мужчынскі род
Пушны звярок з цёмна-жоўтым каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка. || прыметнік: янотавы.
Янтар
назоўнік | мужчынскі род
Скамянелая смала жоўтага колеру (звычайна празрыстая), якая ўжыв. для вырабу розных аздоб, дробных каштоўных вырабаў; бурштын. Пярсцёнак з янтаром. || прыметнік: янтарны. Янтарныя пацеркі (з янтару). Я. колер (залаціста-жоўты).
Янтарна (янтарна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. з янтарным, празрыста-жоўтым адценнем, напр. янтарна-аранжавы, янтарна-жоўты, янтарна-карычневы.
Янычары
назоўнік | мужчынскі род
Прывілеяваная пяхота ў султанскай Турцыі, якая выкарыстоўвалася звычайна ў якасці паліцэйскіх, карных войск. || прыметнік: янычарскі.
Японцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Японіі. || жаночы род: японка. || прыметнік: японскі.
Яр
назоўнік | мужчынскі род
Круты бераг, роў, лагчына. Глыбокі я.
2009–2019. Беларусь, Менск.