РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Яравізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Падвергнуць (-вяргаць) насенне апрацоўцы, якая паскарае працэс яго росту і выспявання. || назоўнік: яравізацыя.
Яравы
прыметнік
1. Пра здакі: які высяваецца вясной і выспявае летам ці восенню ў год сяўбы. Яравая пшаніца. Уборка яравых (назоўнік).

2. Засеяны такімі злакамі. Я. палетак.
Яранга
назоўнік | жаночы род
Пераноснае жыллё з канічным дахам у некаторых народаў паўночна-ўсходняй Сібіры. Я. аленяводаў. || прыметнік: ярангавы.
Ярд
назоўнік | мужчынскі род
Англійская мера даўжыні, роўная 91,44 см.
Ярка
назоўнік | жаночы род
Маладая авечка, якая яшчэ не ягнілася. || памяншальная форма: ярачка.
Ярка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Яравая пшаніца.
Ярка (ярка-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) яркі (у 1 знач.), з яркім, напр. яркавокі, яркасвятлівы; 2) яркі (у 2 знач.), напр. яркаафарбаваны, ярка-стракаты, ярка-чырвоны.
Яркі
прыметнік
1. Які вылучае моцнае святло, асляпляльны, зіхатлівы. Яркае святло. Я. агонь. Яркае сонца. Ярка (прыслоўе) гарэць.

2. Пра колер: рэзкі па чысціні і свежасці тону. Я. колер. Яркая зеляніна.

3. пераноснае значэнне: Выдатны ў якіх-н. адносінах. Я. талент. Яркая дата. Ярка (прыслоўе) адлюстраваць. || назоўнік: яркасць.
Ярлык
назоўнік | мужчынскі род
1. У 13—15 стст. на Русі: грамата, пісьмовы загад ханаў Залатой Арды.

2. Лісток на чым-н. з указаннем назвы, колькасці, месца вырабу, нумара і пад. Багажны я. Бутэлечны я.

3. пераноснае значэнне: Шаблонная, стандартная (звычайна адмоўная), надта кароткая характарыстыка, ацэнка каго-, чаго-н. Гатовыя ярлыкі. Прыклеіць я. каму-н. || памяншальная форма: ярлычок. || прыметнік: ярлычны.
Ярмо
назоўнік | ніякі род
1. Драўляны хамут для рабочай буйной рагатай жывёлы.

2. адзіночны лік, пераноснае значэнне Няволя, прыгнет, уціск (высокае). Вызваліцца ад каланіяльнага ярма. || прыметнік: ярэмны.
2009–2019. Беларусь, Менск.