РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Ярмолка
назоўнік | жаночы род
Маленькая мяккая круглая шапачка без аколышка.
Ярус
назоўнік | мужчынскі род
1. Рад гарызантальнага размяшчэння прадметаў адзін над другім. Дошкі складзены ў пяць ярусаў.

2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале. Ложа другога яруса.

3. Рыбалоўная снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з кручкамі (спецыяльны тэрмін).

4. Пласт зямной кары (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: ярусны.
Ярчэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Станавіцца больш яркім, ззяць, зіхацець. Зоркі ярчэюць у цемры. Зрок ярчэе (пераноснае значэнне: становіцца больш выразным). || закончанае трыванне: паярчэць.
Яршысты
прыметнік
1. Шчаціністы, віхрасты, які тырчыць угару (пра валасы). Яршыстыя бровы.

2. пераноснае значэнне: Няўступчывы, задзірысты. Я. хлопец. || назоўнік: яршыстасць.
Яршыцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Станавіцца яршыстым (у 2 знач.), задзірлівым, праяўляць гарачнасць. У густым голлі грушы яршыліся вераб'і.
Ярына
назоўнік | жаночы род
Аднагадовыя сельскагаспадарчыя культуры, якія высяваюцца вясной і выспяваюць летам ці восенню ў год сяўбы. Пасеяць ярыну.
Ярысты
прыметнік
З вялікай колькасцю яроў, пасечаны ярамі. Ярыстая мясцовасць. || назоўнік: ярыстасць.
Ярыца
назоўнік | жаночы род
Яравое жыта.
Ясак
назоўнік | мужчынскі род
Натуральны падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа, Сібіры і Далёкага Усходу. || прыметнік: ясачны.
Ясакар
назоўнік | мужчынскі род
Разнавіднасць таполі (чорная таполя), а таксама драўніна гэтага дрэва. || прыметнік: ясакаравы.
2009–2019. Беларусь, Менск.