РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Ястрабяня (ястрабянё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня ястраба.
Ястык
назоўнік | мужчынскі род
Ікра асятровых і часцікавых рыб у плеўцы, а таксама сама такая плеўка. || прыметнік: ястычны.
Ятаган
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі з выгнутым лязом турэцкі кінжал.
Ятроўка
назоўнік | жаночы род
Жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата.
Ятрышнік
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая шматгадовая расліна сямейства архідных, клубні якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне. || прыметнік: ятрышнікавы.
Яўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. явіцца.

2. Месца, дзе адбываюцца канспіратыўныя сустрэчы, а таксама сама сустрэча або ўмоўны знак пры сустрэчы. Ведаць яўку. Даць каму-н. яўку.
Яўны
прыметнік
1. Не скрыты, адкрыты, Я. вораг.

2. Зусім відавочны. Яўнае парушэнне закона. Ён яўна (прыслоўе) памыляецца. || назоўнік: яўнасць.
Яўрэі
назоўнік | мужчынскі род
1. Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да старажытных семіцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім насельніцтвам гэтых краін.

2. Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль. || жаночы род: яўрэйка. || прыметнік: яўрэйскі.
Яфрэйтар
назоўнік | мужчынскі род
Другое ў парадку старшынства (пасля радавога) званне салдата, а таксама салдат, які мае гэта званне. || прыметнік: яфрэйтарскі.
Яхант
назоўнік | мужчынскі род
Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш. || прыметнік: яхантавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.