РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 17
Яд
назоўнік | мужчынскі род
1. Рэчыва, здольнае выклікаць атручэнне, смерць. Смяротны яд. Пчаліны яд. Яд сумненняў (пераноснае значэнне).

2. пераноснае значэнне: Злосць, з'едлівасць. Кожны гад мае свой яд (прыказка).
Яда
назоўнік | жаночы род
1. гл. есці.

2. Тое, што і ежа. Хлеб ды вада — маладзецкая я. (прыказка).
Ядавіты
прыметнік
1. Які з'яўляецца ядам (у 1 знач.), які выклікае атручэнне. Ядавітыя рэчывы. Я. грыб. Я. газ.

2. пераноснае значэнне: Зласлівы, з'едлівы. Ядавітая іронія. Я. чалавек. Ядавіта (прыслоўе) сказаць.

3. Пра колер, пах: непрыемны, рэзкі (размоўнае). || назоўнік: ядавітасць.
Ядахімікаты
назоўнік | мужчынскі род
Ядавітыя рэчывы, якія прымяняюцца для барацьбы з пустазеллем, са шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін. || прыметнік: ядахімікатны.
Ядзерка
назоўнік | ніякі род
1. гл. ядро.

2. Шарападобнае цельца ўнутры ядра клеткі (спецыяльны тэрмін).
Ядзерны
прыметнік
1. гл. ядро.

2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, да іх вывучэння і выкарыстання. Я. рэактар. Ядзернае выпрамяненне. Ядзерная зброя. Ядзерная фізіка. Ядзерная рэакцыя (рэакцыя пераўтварэння ядзер атамаў пры іх узаемадзеянні адзін з другім).

3. Які мае адносіны да ядзернай зброі, да валодання такой зброяй. Ядзерныя запасы. Ядзерныя краіны.
Ядзершчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Спецыяліст па ядзернай фізіцы.
Ядловец
назоўнік | мужчынскі род
Хваёвы куст, радзей дрэва сямейства кіпарысавых. || прыметнік: ядлаўцовы і ядлоўцавы.
Яднанне
назоўнік | ніякі род
1. гл. яднацца, -ць.

2. Цесная сувязь, якая прыводзіць да адзінства, згуртаванасці.
Яднацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Злучацца, збліжацца, утвараючы адзінае цэлае. Дзве брыгады яднаюцца.

2. Аб'ядноўвацца, згуртоўвацца для агульных дзеянняў. Народы ядналіся ў барацьбе з агульным ворагам.

3. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць сувязь з кім-н. Суседзі яднаюцца. || назоўнік: яднанне.
2009–2019. Беларусь, Менск.