РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 17
Яднаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам. Я. рэкі каналам.

2. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб'ядноўваць у сабе. Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям 'ю. Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.

3. Аб'ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў. Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.

4. Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь. Нас яднаюць агульныя інтарэсы. || назоўнік: яднанне.
Ядок
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто есць, мае патрэбу ў харчаванні або (звычайна з азначэннем) пра чалавека, які выяўляе пэўныя адносіны да яды. Які я., такі і работннк (з народнага).

2. Той, хто харчуецца дзе-н. або знаходзіцца дзе-н. на харчовым забеспячэнні. Размеркаваць па едаках. || прыметнік: ядоцкі.
Ядомы
прыметнік
Прыгодны для спажывання, прыдатны для ежы. Я. грыб. || назоўнік: ядомасць.
Ядраны
прыметнік
1. З буйным спелым ядром. Я. арэх.

2. пераноснае значэнне: Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор'е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і т.д. Я. мужчына. Ядранае паветра. Ядранае збожжа. || назоўнік: ядранасць.
Ядро
назоўнік | ніякі род
1. Унутраная частка плода, семя, пакрытая цвёрдай абалонкай. Я. слівавай костачкі.

2. Унутраная, звычайна больш шчыльная частка чаго-н. Я. каметы. Я. Зямлі. Я. атама (цэнтральная, дадатна зараджаная частка атама).

3. Важнейшая частка ўсякай расліннай і жывёльнай клеткі (спецыяльны тэрмін).

4. пераноснае значэнне: Асноўная частка якога-н. калектыву, групы. Я. атрада, арганізацыі.

5. Даўнейшы гарматны снарад у выглядзе шара. || памяншальная форма: ядзерка і ядзерца. || прыметнік: ядзерны і ядровы. Ядровае мыла (спецыяльны тэрмін) — сорт мыла з вялікай колькасцю тлушчавых кіслот.
Ядрыца
назоўнік | жаночы род
Крупы з ачышчаных цэлых зярнят грэчкі.
Ядун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і ядок (у 1 знач.).
Яе
займеннік
1. гл. ён.

2. займеннік: прыналежнае Які належыць ёй. Яе сям 'я.
Яечка
назоўнік | ніякі род
1. гл. яйцо.

2. Парная мужчынская палавая залоза, што выпрацоўвае мужчынскія палавыя клеткі, а таксама адзін з органаў унутранай сакрэцыі ў чалавека і млекакормячых. Як яечка (размоўнае) — пра што-н. добра зробленае, прыгожае.
Яечнік
назоўнік | мужчынскі род
Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі.
2009–2019. Беларусь, Менск.