РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 17
Яечня (яешня)
назоўнік | жаночы род
Ежа з разбітых і запечаных у тлушчы яец (у 2 знач.).
Язва
назоўнік | жаночы род
1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы. Незагойная я.

2. пераноснае значэнне: Зло, шкода. Грамадскія язвы.

3. пераноснае значэнне: Пра шкадлівага, з'едлівага чалавека (размоўнае). Сібірская язва — вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека. Язва страўніка — хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі. || памяншальная форма: язвачка. || прыметнік: язвавы. Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).
Язвеннік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які хварэе язвавай хваробай. || жаночы род: язвенніца.
Язджалы
прыметнік
Такі, па якім многа ездзілі, біты. Язджалая дарога.
Яздок
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто едзе на кані вярхом або кіруе запрэжкай. Ездакі пазлазілі з коней.

2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць (у 3 знач.). Добры я. на матацыкле. 0 Не яздок куды (размоўнае) — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н.
Язмін
назоўнік | мужчынскі род
Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі. || прыметнік: язмінавы.
Язык
назоўнік | мужчынскі род
1. Рухомы мышачны орган у ротавай поласці, які з'яўляецца органам смаку, а ў чалавека ўдзельнічае таксама ва ўтварэнні гукаў мовы. Паказаць я. Малако ў каровы на языку (прыказка). Заліўны я. (страва). Востры на я. (умее гаварыць трапна, з'едліва). Доўгі я. у каго-н. (пераноснае значэнне: пра балбатлівага чалавека; размоўнае неадабральнае). Злы я. у каго-н. (пераноснае значэнне: хто-н. злосна, з насмешкай гаворыць пра каго-, што-н.; размоўнае). Злыя языкі (пераноснае значэнне: пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў). Мянціць (малоць) языком (пераноснае значэнне: займацца пустой балбатнёй; размоўнае). Прыкусіць я. (пераноснае значэнне: спахапіўшыся, раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання; размоўнае). Прытрымаць я. (пераноснае значэнне: памаўчаць; размоўнае). Пнытанне было на языку ў каго-н. (хто-н. гатоў быў задаць пытанне). Развязаць я. (загаварыць, разгаварыцца пасля маўчання; размоўнае). Віно развязала я. каму-н. (прымусіла разгаварыцца; размоўнае). Распусціць я. (пачаць гаварыць лішняе; размоўнае неадабральнае). Сарвалася з языка што-н. у каго-н. (сказаў міжвольна, не падумаўшы; размоўнае). Трымаць я. за зубамі (пераноснае значэнне: маўчаць, калі гэта патрэбна). Цягнуць за я. каго-н. (пераноснае значэнне: прымушаць гаварыць, выказвацца; размоўнае). Я. без касцей у каго-н. (пераноснае значэнне: пра каго-н., хто любіць многа гаварыць, гаворыць лішняе, пустое; размоўнае). Я. добра падвешаны ў каго-н. (мастак добра гаварыць; размоўнае). Я. не паварочваецца сказаць (не хопіць рашучасці сказаць; размоўнае). Я. праглынеш (пераноснае значэнне: пра што-н. надта смачнае; размоўнае). Я. свярбіць у каго-н. (пераноснае значэнне: цяжка прамаўчаць, хочацца сказаць; размоўнае).

2. пераноснае значэнне: Палонны, ад якога можна атрымаць патрэбныя звесткі (размоўнае).

3. У звоне: металічны стрыжань, які ўтварае гук ударамі аб сценкі.

4. пераноснае значэнне: Пра што-н. выцягнутае, па форме падобнае на язык. Языкі полымя. Языкі сумётаў. || памяншальная форма: язычок. || прыметнік: языковы і язычны. Языковая мышца. Язычныя нервы.
Языкаты (языкасты)
прыметнік
Востры на язык, ахвочы паспрачацца, панасміхацца. Языкатая (і языкастая) жанчына. || назоўнік: языкатасць і языкастасць.
Язычніцтва
назоўнік | ніякі род
Рэлігія, заснаваная на пакланенні многім багам, ідалапаклонства. || прыметнік: язычніцкі.
Язычок
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік язычніцтва. || жаночы род: язычніца.
2009–2019. Беларусь, Менск.