РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Язычок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. язык.

2. Адростак на заднім краі паднябення ў поласці рота.

3. Невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых інш. раслін (спецыяльны тэрмін).

4. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях. Я. чаравіка. Я. замка. Я. музычнага інструмента. || прыметнік: язычковы. Я. музычны інструмент.
Язь
назоўнік | мужчынскі род
Прэснаводная рыба сямейства карпавых. || прыметнік: язёвы.
Яйка
назоўнік | ніякі род
Тое, што і яйцо.
Яйцавод
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Канал жаночых палавых органаў, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка, матачная труба. || прыметнік: яйцаводны.
Яйцаклетка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў.
Яйцаносы
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Пра свойскіх птушак: здольны несці яйцы, а таксама здольны добра несці яйцы. Яйцаноская парода курэй. || назоўнік: яйцаноскасць.
Яйцародны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яек, у адрозненне ад жывародных.
Яйцо
назоўнік | ніякі род
1. Жаночая палавая клетка чалавека. якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення, яйцаклетка.

2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых; такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы. Несці яйцы. Качынае я. Я. чарапахі. Змяінае я.

3. Прадмет такой формы. Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).

4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак. Мурашыныя яйцы.

5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання. Крутое я. || памяншальная форма: яечка. || прыметнік: яечны. Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец).
Як
назоўнік | мужчынскі род
Буйная жвачная жывёліна з доўгай поўсцю і рагамі, якая водзіцца ў Цэнтральнай Азіі. || прыметнік: якаў.
Як
прыслоўе і часціца
1. прыслоўе: пытальнае і адноснае. Якім чынам. Я. знайсці тое месца? Я. жывеш? Вось я. трэба рабіць.

2. прыслоўе: пытальнае. У якой ступені, наколькі. Я. даўно ён паехаў?

3. прыслоўе: азначальнае. У якой меры, ступені, да чаго. Я. ён пастарэў. Я. я рада!

4. прыслоўе: неазначальнае. Як-небудзь (размоўнае). Трэба ж я. знайсці згубленае.

5. прыслоўе: часавае. У які час. Я гэта бачыў, я. ішоў з працы.

6. часціца: Ужыв. пры выказванні здзіўлення, збянтэжанасці. Я.! Ты зноў дома! — Я не ведаю, куды паклаў рэчы. — Я. не ведаеш.

7. часціца: ўзмацняльна-сцвярджальная.Выражае бясспрэчнасць выказанай думкі, выступаючы ў знач.: як можна, немагчыма. Ну я. мне тут не перажываць.

8. часціца: Пры дзеясл, зак. трывання абазначае нечаканасць дзеяння. А ён я. ускочыць, пабяжыць!

9. злучнік: параўнальны. Падобна да чаго-н. Мяккі я. пух. Такі, я. і раней. 18. злучнік: У якасці каго-, чаго-н. Ён павінен гэта ведаць я. спецыяліст. 1

1. злучнік: Ужыв. ў саставе пабочных груп і сказаў. Я. кажуць. Я. напрыклад. 12. злучнік: Абазначае часавыя адносіны паміж галоўным і даданым сказамі. Я. успомніш, страшна становіцца (кожны раз, калі). Прайшло шмат часу, я. яны выехалі адсюль (з таго часу, калі). 13. злучнік: Пасля адмоўных ці пытальных слоў і выразаў — акрамя, толькі. Хто гэта мог зрабіць, я. не ты.Як адзін чалавек — дружна, усе разам. Як бы — умоўна-мяркуемае параўнанне. Згаджацца як бы нехаця. Як бы там ні было — пры ўсіх ўмовах, ва ўсякім выпадку. Як быццам — тое, што і быццам (у 1 і 2 знач.). Як і што (размоўнае) — абагульненае ўказанне на аб'ект і сітуацыю. Раскажы нам, як і што. Як мага — служыць для ўзмацнення ступені параўнання. Заходзь да нас як мага часцей. Як мага лепш. Як ні — хоць і, нягледзячы на тое, што. Як ні лаюся, не слухаюць мяне. Як (або што) ні кажы (размоўнае) — нягледзячы ні на што, усё-такі. Як ні кажы, а свой куток мілы. Як сказаць (размоўнае) — выкарыстоўваецца, каб паказаць ваганне, няўпэўненасць у чым-н. — Яшчэ як сказаць. Можа, — і не. Як толькі — адразу, зараз жа. Як..., так і — злучнік пералічальны. Ён заўсёды акуратна выконвае як вытворчую работу, так і грамадскую.
2009–2019. Беларусь, Менск.