РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Якраз
прыслоўе
1. прыслоўе: У гэты час, момант. Тут я. у хату ўвайшоў бацька.

2. прыслоўе: Дакладна, у самы раз. Я. такая кніга. Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе. З. прыслоўе: (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны. Сын — я. як бацька. Шум я. як ад малатарні. 4. у знач. выказніка: Як па мерцы, як на каго-н. шыты. Паліто мне я. 5. у знач. часціца: Ужыв. для большая канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе. Гэтага я. я і хацеў. Міхась я. падыходзіць на такую работу.
Якуты
назоўнік | мужчынскі род
Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуціі), што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: якутка. || прыметнік: якуцкі.
Ял
назоўнік | мужчынскі род
Рабочая і вучэбная карабельная шлюпка, кароткая і шырокая, аднамачтавая, якая мае ад адной да трох пар вёсел.
Ялавасць
назоўнік | жаночы род
Часовая адсутнасць прыплоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў).
Ялавець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Заставацца ў стане ялаўкі.

2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца (пра зямлю, глебу).
Ялавіна
назоўнік | жаночы род
Зямля, не араная некалькі гадоў запар, аблога. || прыметнік: ялавінны.
Ялавіца
назоўнік | жаночы род
Ялавая карова.
Ялавічына
назоўнік | жаночы род
Мяса каровы як ежа. || прыметнік: ялавічны.
Ялавы
прыметнік
1. Пра самак сельскагаспадарчых жывёл: бясплодны, неаплоднены. Ялавая карова.

2. Пра скуру і вырабы з яе; са скуры маладой каровы. Ялавыя боты. || назоўнік: ялавасць.
Ялаўка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і ялавіца.
2009–2019. Беларусь, Менск.