РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Я ЯБ ЯВ ЯГ ЯД ЯЕ ЯЗ ЯЙ ЯК ЯЛ ЯМ ЯН ЯП ЯР ЯС ЯТ ЯЎ ЯФ ЯХ ЯЦ ЯЧ ЯШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Ялей
назоўнік | мужчынскі род
Аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоўным ужытку. || прыметнік: ялейны.
Ялік
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёсел. || прыметнік: ялікавы і ялічны.
Яліна
назоўнік | жаночы род
Высокая елка.
Ялкавець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца ялкавым на смак.
Ялкавы
прыметнік
Трохі ёлкі (пра тлушчы). Ялкавае сала. || назоўнік: ялкавасць.
Ялчаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Псуючыся, станавіцца ёлкім (пра тлушчы). У цёплым месцы масла ялчае. || закончанае трыванне: з'ялчаць і паялчаць.
Ям
назоўнік | мужчынскі род
Даўней: паштовая станцыя, дзе праезджыя мянялі коней. || прыметнік: ямскі. Ямская хата (памяшканне такой станцыі).
Яма
назоўнік | жаночы род
1. Паглыбленне ў зямлі. Выкапаць яму. Памыйная я. Паветраная я. (пераноснае значэнне: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (пераноснае значэнне: рыхтаваць непрыемнасць).

2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спецыяльны тэрмін). Хаваць бульбу ў яме. Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.

3. Упадзіна, нізіна (размоўнае). Веска стаіць у яме. || памяншальная форма: ямка.
Ямб
назоўнік | мужчынскі род
Вершаваная двухскладовая стала з націскам на другім складзе. || прыметнік: ямбічны. Ямбічная стапа.
Яміна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і яма (у 1 і 3 знач.). || памяншальная форма: ямінка.
2009–2019. Беларусь, Менск.